Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каталог, , м.

  1. Сістэматызаваны пералік якіх-н. аднародных прадметаў (кніг, экспанатаў, тавараў і пад.).

    • К. часопісаў.
    • К. крытычнай літаратуры.
  2. Наогул пералік, спіс якіх-н. прадметаў, з’яў.

    • К. тайфунаў.
    • Зорны к.
    • К. леднікоў.

|| прым. каталожны, .

каталь, , м. (уст.).

Рабочы, які займаецца падвозам грузаў на тачцы.

катамаран, , м.

Судна з двух карпусоў, злучаных між сабой агульнай палубай.

|| прым. катамаранны, .

катангенс, , м. (спец.).

Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам косінуса к сінусу.

катапульта, , ж.

  1. У старажытнасці: прыстасаванне для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з запаленай смалой і пад., якое прымянялася пры асадзе крэпасцей.

  2. Устройства для паскарэння старту самалёта з палубы карабля (спец.).

  3. Аўтаматычнае прыстасаванне для выкідвання з самалёта лётчыкаў, касманаўтаў (спец.).

|| прым. катапультны, .

катапультаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Выкінуць (выкідаць) з самалёта пры дапамозе катапульты (у 3; знач.).

|| звар. катапультавацца, .

  • Лётчык катапультаваўся.

катар, , м.

Запаленне слізістай абалонкі якога-н. органа.

  • К. страўніка.

|| прым. катаральны, .

катаракта, , ж.

Памутненне крышталіка вока.

  • Зняць катаракту.

|| прым. катарактны, .

катарга, , ж.

Цяжкія прымусовыя работы для зняволеных у турмах ці ў другіх месцах зняволення ўзмоцненага рэжыму.

  • Царская к.
  • Саслаць па катаргу.
  • Не работа, а к. (вельмі цяжкая).

|| прым. катаржны, .

  • Катаржная праца (перан. невыносна цяжкая).

катаржанін, , м.

Чалавек, які адбывае катаргу або які быў на катарзе (часцей пра асоб, асуджаных за палітычную дзейнасць).

|| ж. катаржанка, .

|| прым. катаржанскі, .