Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

катавасія, ✂, ж.

  1. Песнапенне, што выконваецца абодвума клірасамі, якія выходзяць на сярэдзіну царквы.

  2. перан. Беспарадак, неразбярыха (жарт.).

    • Паднялася такая к., сцеражыся божа.

катаваць, ✂; незак.

Моцна і балюча біць, жорстка мучыць.

  • К. на допыце.
  • Не катуй сябе, што згубіла рэчы (перан. не дакарай, не пакутуй).

|| зак. скатаваць, ✂.

|| наз. катаванне, ✂.

  • У фашысцкім лагеры смерці былі нечалавечыя катаванні (жорсткія здзекі; пакуты).

катаклізм, ✂, м. (кніжн.).

Нечакана рэзкі пералом, разбуральны пераварот (у прыродзе, грамадстве).

катакомбы, ✂, ж.

Падземныя галерэі [першапачаткова тыя, што служылі для першых хрысціян сховішчам у старажытным Рыме].

|| прым. катакомбны, ✂.

каталагізаваць, ✂; зак. і незак.

Скласці (складаць) каталог чаго-н.

|| наз. каталагізацыя, ✂.

каталажка, ✂, ж. (разм. уст.).

Турма, месца зняволення.

  • Запраторыць у каталажку.

каталіз, ✂, м. (спец.).

Узбуджэнне хімічнай рэакцыі або змяненне яе хуткасці пад уздзеяннем каталізатара.

|| прым. каталізны, ✂.

каталізатар, ✂, м. (спец.).

Рэчыва, якое паскарае або запавольвае ход хімічнай рэакцыі.

|| прым. каталізатарны, ✂.

каталікос, ✂, м.

Тытул патрыярха армяна-грыгарыянскай, а таксама галавы грузінскай праваслаўнай царквы.

каталіцызм, ✂ і каталіцтва, ✂, н.

Адзін з асноўных напрамкаў хрысціянства з царкоўнай арганізацыяй, якую ўзначальвае рымскі папа.

|| прым. каталіцкі, ✂.