Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

катаржнік, , м.

Тое, што і катаржанін.

|| ж. катаржніца, .

|| прым. катаржніцкі, .

катастрафічны, .

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы.

  • Катастрафічнае становішча.

|| наз. катастрафічнасць, .

катастрофа, , ж.

  1. Падзея з трагічнымі выпадкамі, вялікае бедства.

    • Дарожная к.
    • Сямейная к.
  2. Нечаканая грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спецыяльны тэрмін).

    • Тэорыя катастроф.

|| прым. катастрофны, .

катафалк, , м.

  1. Пахавальная калясніца.

  2. Высокая падстаўка для труны.

|| прым. катафалкавы, .

катах, , м.

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі, насенне.

  • К. кукурузы.
  • Катахі вярбы.

|| памянш. каташок, .

|| прым. каташны, .

катацца, ; незак.

  1. Ездзіць на чым-н., у чым-н. дзеля прагулкі.

    • К. на кані.
    • К. на лыжах.
  2. Шмат разоў ездзіць куды-н., раз’язджаць (разм.).

    • К. за дзяржаўны кошт па гарадах.

|| наз. катанне, .

катаць, ; незак.

  1. Вазіць дзе-н. дзеля прагулкі, забавы.

    • К. на лодцы.
    • К. на машыне.
  2. Апрацоўваць шляхам пракаткі (спец.).

    • К. ліставое жалеза.

|| наз. катанне, .

катлаван, , м.

Паглыбленне ў зямлі для закладкі фундамента якога-н. збудавання.

|| прым. катлаванны, .

катлавіна, , ж.

Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі або на дне мора, акіяна.

|| прым. катлавінны, .

катлета, , ж.

Засмажаны кусок мяса з рабрынкай (адбіўная катлета) або кулінарны выраб авальнай ці круглай формы з рыбнага, мяснога фаршу, кашы і г.д.

  • Катлеты з цяляціны.
  • Рыбныя катлеты.

|| памянш. катлетка, .

|| прым. катлетны, .