Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ірыс2, , м.

  1. Сорт цвёрдых вязкіх цукерак у выглядзе кубікаў карычневага колеру.

  2. адз. Суканыя каляровыя ніткі для вышывання, вязання.

ірыска, , ж. (разм.).

Адна цукерка ірысу.

ірэгулярны, (кніжн.).

Нерэгулярны, не падпарадкаваны агульным правілам.

  • Ірэгулярныя войскі (якія не ўваходзяць у састаў рэгулярнай арміі).

|| наз. ірэгулярнасць, .

іск, , м.

Зварот ў суд з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў.

  • Прад’явіць і.

|| прым. іскавы, .

  • Іскавая заява.

іскра, , ж.

  1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.

    • Электрычная і. (род электрычнага разраду).
  2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.

    • Іскры снегу.
  3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.

    • Іскры надзеі.

  • Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

|| памянш. іскарка, .

|| прым. іскравы, .

іскрамётны, (кніжн.).

  1. Які кідае іскры, іскрысты.

    • І. агонь.
  2. перан. Яркі, агністы.

    • І. позірк.

|| наз. іскрамётнасць, .

іскрысты, .

Які ззяе, зіхаціць іскрамі; які вылучае іскры.

  • І. снег.
  • Іскрыстае віно.

|| наз. іскрыстасць, .

іскрыцца, ; незак.

Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі.

  • Снег іскрыцца.
  • Усмешка іскрыцца (перан.).

іскрыць, ; незак.

Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце.

  • Рубільнік і.

|| наз. іскрэнне, .

іслам, , м.

Магаметанства, мусульманская рэлігія.

|| прым. ісламскі, .