Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аджы́ць, ; зак.

  1. Скончыць жыць, пражыць.

    • А. свой век.
  2. Тое, што і устарэць.

    • Аджылі розныя звычаі і забабоны.
  3. Вярнуцца да жыцця, стаць зноў жывым, ажыць.

    • Прайшоў дождж, і аджыла ніва.

|| незак. аджываць, .

адзалі́ць, ; зак. (спец.).

Апрацаваць заленнем.

  • А. шкуру.

|| наз. адзол, .

|| прым. адзольны, .

  • А. чан.

адзвані́ць, ; зак.

Скончыць званіць.

  • Адзванілі званы.

|| незак. адзвоньваць, .

адзе́жа, , ж.

Тое, што і адзенне (у 1 знач.).

  • Набыць зімовую адзежу.

|| памянш. адзежка.

  • Каб не ежка ды не адзежка, была б грошай дзежка (прыказка).

адзе́жны, .

Які мае адносіны да адзежы, прызначаны для яе.

  • Адзежная шчотка.

адзе́жына, , ж. (разм.).

Прадмет адзення.

  • Купіць якую адзежыну.

адзе́нне, , н.

  1. Сукупнасць прадметаў з тканіны або футра, якія надзяваюць і носяць на сабе.

    • Зімовае а.
    • Магазін жаночага адзення.
  2. Пакрыццё праезджай часткі вуліцы, дарогі (спец.).

    • Асфальтавае дарожнае а.

адзеравяне́лы, .

Які страціў гібкасць, стаў цвёрды, неадчувальны.

  • Адзеравянелыя ад холаду рукі.

|| наз. адзеравянеласць, .

адзе́ць, ; зак.

  1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць.

    • А. дзіця.
    • Зіма адзела поле снегам (перан.).
  2. Апрануць кім-н.

    • А. Дзедам Марозам.
  3. Забяспечыць каго-н. адзеннем.

    • Бацькі дзяцей адзелі і абулі.
  4. Тое, што і надзець; нацягнуць.

    • Ледзь адзеў пальчаткі.

|| незак. адзяваць, .

|| звар. адзецца, .

|| незак. адзявацца, .

|| наз. адзяванне, .

адзёр, , м.

Дзіцячая заразная хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на целе.

|| прым. адзёрны, .

  • Адзёрнае захворванне.