адзе́ць, ​; зак.

  1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць.

    • А. дзіця.
    • Зіма адзела поле снегам (перан.).
  2. Апрануць кім-н.

    • А. Дзедам Марозам.
  3. Забяспечыць каго-н. адзеннем.

    • Бацькі дзяцей адзелі і абулі.
  4. Тое, што і надзець; нацягнуць.

    • Ледзь адзеў пальчаткі.

|| незак. адзяваць, ✂.

|| звар. адзецца, ✂.

|| незак. адзявацца, ✂.

|| наз. адзяванне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)