Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зажыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Пражыць даўжэй звычайнага, меркаванага.

    • З. на дачы.
    • З. на белым свеце.
  2. Пачаць жыць заможна, абжыцца.

|| незак. зажывацца, ✂.

зажыць​1, ✂; зак.

Зарубцавацца, загаіцца (пра рану, драпіну).

  • Рана зажыла.

|| незак. зажываць, ✂.

зажыць​2, ✂; зак.

  1. Пачаць жыць (пэўным чынам).

    • З. па-новаму.
  2. чаго. Узяць панюшку табакі (разм.).

    • З. табакі.

зазваніць, ✂; зак.

Пачаць званіць.

  • Зазванілі званы.

зазваць, ✂; зак.

Паклікаць, запрасіць прыйсці.

  • З. у госці.

|| незак. зазываць, ✂.

зазвінець, ✂; зак.

Пачаць звінець.

  • Зазвінеў званок.

заздароўны, ✂.

Які выражае пажаданне здароўя, аб’яўляецца ці выпіваецца за чыё-н. здароўе.

  • Заздароўная песня.
  • З. тост.

зазелянець, ✂; зак.

Пачаць зелянець (у 2 і 3 знач.).

  • Зазелянела рунь.
  • Удалечыні зазелянеў гай.

зазеляніць, ✂; зак. (разм.).

Запэцкаць чым-н. зялёным, у зялёнае.

  • З. сукенку травой.

заззяць, ✂; зак.

Пачаць ззяць.

  • Заззялі зоркі на небе.
  • Заззялі вочы шчасцем.