Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фантаст, , м.

  1. Чалавек, які любіць аддавацца фантазіі (у 2 знач.), фантазёр.

  2. Пісьменнік, што працуе ў галіне фантастыкі (у 3 знач.).

|| ж. фантастка, .

фантастыка, , ж.

  1. Тое, што заснавана на творчым уяўленні, на фантазіі.

    • Ф. народных паданняў.
  2. Што-н. нерэальнае, немагчымае.

    • Асушыць такое балота! Гэта ж ф.!
  3. зб. Літаратурныя творы, у якіх апісваюцца выдуманыя, звышнатуральныя падзеі.

    • Навуковая ф.

|| прым. фантастычны, .

  • Ф. раман.
  • Фантастычная літаратура.

фантастычны, .

  1. гл. фантастыка.

  2. Падобны на фантазію (у 2 знач.); казачны, чароўны, звышнатуральны.

    • Ф. прывід.
    • Ф. пейзаж.
    • Фантастычнае святло.
  3. Зусім неверагодны, непраўдападобны.

    • Фантастычная задума.
    • Гэты чалавек фантастычна (прысл.) таленавіты.

|| наз. фантастычнасць, .

фантом, , м. (кніжн.).

Прывід, здань.

  • Таямнічы ф.

фанфара, , ж.

  1. Медны духавы музычны інструмент, які мае выгляд падоўжанай трубы.

    • Пад гукі фанфар (таксама перан. вельмі ўрачыста).
  2. Музычная фраза, кароткі сігнал урачыстага характару, які выконваецца на такім інструменце.

|| прым. фанфарны, .

фанфарон, , м. (разм.).

Выхваляка, хвалько, чалавек, які выстаўляе напаказ свае ўяўныя якасці.

|| прым. фанфаронскі, .

фанфаронства, , н. (разм.).

Паводзіны фанфарона, пахвальба.

фанфарыст, , м.

Трубач, які іграе на фанфары.

фара, , ж.

Ліхтар з рэфлектарам на аўтамабілі, лакаматыве, матацыкле і пад. для асвятлення шляху.

  • Пярэднія фары.

|| прым. фарны, .

фараон, , м.

Тытул старажытнаегіпецкіх цароў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. фараонаўскі, .