Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

vigil [ˈvɪdʒɪl] n.

1. няспа́нне, нядрэ́мнасць;

keep a vigil не спаць, не драма́ць

2. кругласу́тачная дэманстра́цыя пратэ́сту (каля якога-н. міністэрства)

3. eccl. усяно́чная;

the Easter vigil веліко́дная ю́трань

vigilance [ˈvɪdʒɪləns] n.

1. пі́льнасць, зо́ркасць

2. med. бяссо́нне, бе́ссань

vigilant [ˈvɪdʒɪlənt] adj. fml пі́льны;

be vigilant against smth. пі́льна сачы́ць за чым-н.

vignette [vɪˈnjet] n.

1. lit. мале́нькае апавяда́нне, літарату́рны партрэ́т

2. вінье́тка

vigor [ˈvɪgə] AmE = vigour

vigorous [ˈvɪgərəs] adj.

1. энергі́чны, ду́жы, мо́цны; бадзёры;

vigorous of frame магу́тнага скла́ду;

vigorous of mind з жывы́м ро́зумам;

vigorous growth ху́ткі рост

2. рашу́чы, энергі́чны (пра дзяцей);

vigorous defenders of human rights рашу́чыя абаро́нцы чалаве́чых право́ў

vigour [ˈvɪgə] n. сі́ла; эне́ргія; моц;

full of vigour жва́вы, энергі́чны;

The law is still in vigour. Закон яшчэ не страціў сілу.