Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

upset1 [ˈʌpset] n.

1. хвалява́нне; дрэ́нны настро́й;

cause a great deal of upset выкліка́ць ке́пскі настро́й

2. недамага́нне;

a stomach up set расстро́йства стра́ўніка, пано́с

3. не чака́нае паражэ́нне (у спорце, на выбарах і да т.п.)

upset2 [ʌpˈset] v. (upset)

1. пераку́льваць; пераку́львацца

2. разла́джваць (планы); паруша́ць (парадак)

3. засмуча́ць, псава́ць настро́й;

Don’t upset yourself. Не хвалюйся.

upset the apple cart разла́джваць план

upshot [ˈʌpʃɒt] n. the upshot вы́нік;

in the upshot у рэ́шце рэшт, нарэ́шце;

What will be the upshot of it all? Чым усё гэта скончыцца?

upside down1 [ˌʌpsaɪdˈdaʊn] adj. пераве́рнуты ўверх дном, дагары́ нага́мі;

upside-down ideas бязглу́здыя ідэ́і

upside down2 [ˌʌpsaɪdˈdaʊn] adv. уве́рх дном, дагары́ нага́мі

turn everything upside down перавярну́ць усё дагары́ нага́мі

upstage1 [ˌʌpˈsteɪdʒ] v.

1. theatre перайгра́ць (іншага акцёра)

2. засланя́ць; пераганя́ць, перасяга́ць (каго-н. у чым-н.);

All the big film stars were upstaged by twelve-year-old Jenny. Дванаццацігадовая Джэні пераўзышла ўсіх вялікіх кіназорак.

upstage2 [ˌʌpˈsteɪdʒ] adv. theatre далёка ад ра́мпы

upstairs [ˌʌpˈsteəz] adv. на ве́рхнім паве́рсе, наве́рсе; наве́рх;

go upstairs падніма́цца наве́рх

upstanding [ˌʌpˈstændɪŋ] adj. fml шчы́ры, прамы́, адкры́ты

be upstanding BrE, fml прашу́ ўстаць

upstart [ˈʌpstɑ:t] n. derog. вы́скачка