Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

NASA [ˈnæsə] (скар. ад National Aeronautics and Space Administration) НАСА, Нацыянальнае ўпраўле́нне па аэрана́ўтыцы і дасле́даванні ко́смасу (у ЗША)

nasal [ˈneɪzl] adj.

1. насавы́;

the nasal cavity med. по́ласць но́са, насава́я по́ласць;

a nasal haemorrhage med. крывацёк з но́са, насавы́ крывацёк;

nasal mucus med. насава́я слізь, смаркачы́, со́плі

2. ling. наза́льны, насавы́;

a nasal consonant насавы́ зы́чны (гук)

3. гугня́вы, гамза́ты (голас);

a nasal accent гугня́васць, гамза́тасць

nasalization, BrE -isation [ˌneɪzlaɪˈzeɪʃn] n. ling. назаліза́цыя

nasturtium [nəˈstɜ:ʃəm] n. bot. насту́рка, насту́рцыя

nasty [ˈnɑ:sti] adj.

1. непрые́мны, бры́дкі, агі́дны;

a nasty smell агі́дны пах, смуро́д;

nasty weather дрэ́ннае надво́р’е

2. зло́сны, зласлі́вы, нядобразычлі́вы; раздражнёны;

a nasty remark з’е́длівая/ядаві́тая заўва́га;

a nasty temper ця́жкі хара́ктар

3. бры́дкі, непрысто́йны;

nasty language ла́янка, брыдкасло́ўе, бры́дкая гаво́рка

4. небяспе́чны, пагража́льны;

a nasty accident небяспе́чнае/жу́даснае здарэ́нне;

a nasty bend небяспе́чны паваро́т/заваро́т, небяспе́чная паваро́тка (дарогі);

a nasty cut глыбо́кі парэ́з;

a nasty illness ця́жкае/сур’ёзнае захво́рванне

get/turn nasty узлава́цца, раззлава́цца; перайсці́ да пагро́з