Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

misanthrope [ˈmɪsənθrəʊp] n. fml мізантро́п, чалавеканенаві́снік

misanthropic [ˌmɪsənˈθrɒpɪk] adj. мізантрапі́чны

misapply [ˌmɪsəˈplaɪ] v. fml выкарысто́ўваць памылко́ва

misbehave [ˌmɪsbɪˈheɪv] v. (oneself) дрэ́нна паво́дзіць сябе́ (асабліва пра дзяцей)

miscalculate [ˌmɪsˈkælkjuleɪt] v. памылі́цца ў разлі́ках; памылко́ва ацані́ць (сітуацыю, эфект і да т.п.)

miscalculation [ˌmɪskælkjuˈleɪʃn] n. памы́лка ў разлі́ках, ацэ́нцы (чаго-н.)

miscarriage [ˌmɪsˈkærɪdʒ] n. med. вы́кідыш

miscarriage of justice [mɪsˌkærɪdʒəfˈdʒʌstɪs] n. судо́вая памы́лка

miscellaneous [ˌmɪsəˈleɪniəs] adj. зме́шаны; неаднаро́дны, разнаста́йны, неаднаста́йны;

miscellaneous news ро́зныя наві́ны

mischief [ˈmɪstʃɪf] n.

1. сваво́льства; дураслі́васць, гарэ́злівасць;

Her eyes were full of mischief. Яе вочы былі поўныя гарэзлівасці.

2. fml шко́да; бяда́

get into mischief тра́піць у не́рат;

do smb. a mischief наўмы́сна шко́дзіць каму́-н.;

make mischief пасвары́ць (каго-н. з кім-н.)