Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

majestic [məˈdʒestɪk] adj. ве́лічны, вялі́касны

majesty [ˈmædʒəsti] n.

1. ве́лічнасць, вялі́каснасць

2. : Your/Her/His Majesty Ва́ша/Яе́/Яго́ Вялі́касць

major1 [ˈmeɪdʒə] n. маёр

major2 [ˈmeɪdʒə] n.

1. AmE асно́ўны прадме́т, які́ вывучае студэ́нт універсітэ́та або́ кале́джа, спецыяліза́цыя;

What is your major? Які твой асноўны прадмет?

2. AmE той, хто вывуча́е пэ́ўны прадме́т у я́касці асно́ўнага;

He is a history major. Яго спецыялізацыя – гісторыя.

3. mus. мажо́р

major3 [ˈmeɪdʒə] adj.

1. бо́льшы, больш ва́жны, зна́чны, сур’ёзны;

major industries гало́ўныя галіны́ прамысло́васці;

a major work of art зна́чны маста́цкі твор;

of major importance ва́жны

2. mus. мажо́рны

major4 [ˈmeɪdʒə] v. AmE (іn) вывуча́ць ва ўніверсітэ́це пэ́ўны прадме́т у я́касці асно́ўнага, спецыялізава́цца;

He is majoring in French. Асноўны прадмет у яго – французская мова.

majority [məˈdʒɒrəti] n. (of) бо́льшасць, бо́льшая ча́стка;

be in a/the majority быць у бо́льшасці; мець бо́льшасць

major-general [ˌmeɪdʒəˈdʒenrəl] n. генера́л-маёр