Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

mad [mæd] adj.

1. шалёны, звар’яце́лы;

(do smth.) like mad (займа́цца чым-н.) апанта́на

2. infml ве́льмі зло́сны;

be mad at/with smb. злава́цца на каго́-н;

drive smb. mad infml даво́дзіць каго́-н. да шале́нства;

go mad вар’яце́ць;

be mad about/on smb./smth. мо́цна захапля́цца кім-н./чым-н.

be as mad as a hatter infml паво́дзіць сябе́ ве́льмі дзі́ўна або́ па-дурно́му; звар’яце́ць

madam [ˈmædəm] n. (ужываецца як ветлівы зварот) мада́м, спада́рыня

madden [ˈmædn] v. раззлава́ць (каго-н.)

made1 [meɪd] past, p.p.make

made2 [meɪd] adj.

1. зро́блены, прыгатава́ны;

What is the statue made out of? З чаго зроблена статуя?

2. шту́чны

3. infml бага́ты, уда́члівы

made-up [ˈmeɪdʌp] adj.

1. прыду́маны; які́ не існу́е рэа́льна;

a made-up story вы́думка, прыду́мка

2. загрымірава́ны; з макія́жам (на твары)

madly [ˈmædli] adv. шалёна, звар’яце́ла

madman [ˈmædmən] n. (pl. madmen) вар’я́т

madness [ˈmædnəs] n.

1. (вялі́кае) глу́пства, бязглу́здасць (якія могуць быць небяспечнымі)

2. вар’я́цтва

madonna [məˈdɒnə] n. the Madonna Мадо́нна