Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

lumber [ˈlʌmbə] n.

1. піламатэрыя́лы

2. BrE, infml хлам; грува́сткія непатрэ́бныя рэ́чы

lumberjack [ˈlʌmbədʒæk] n. лесару́б

luminary [ˈlu:mɪnəri] n. lit. свяці́ла (таксама перан.)

luminous [ˈlu:mɪnəs] adj.

1. які́ (што) све́ціцца (у цемры);

luminous road signs даро́жныя зна́кі, што све́цяцца

2. я́ркі

lump1 [lʌmp] n.

1. (of) кава́лак, кусо́к, камя́к, ком;

a lump of clay ком глі́ны;

a lump of dough камя́к це́ста;

a lump of sugar кусо́чак цу́кру;

a lump of wood цурба́н

2. гуз, шы́шка (на целе), пухлі́на

3. BrE, infml до́ўбня, даўбе́шка, дуры́ла

a lump in the throat ком у го́рле

lump2 [lʌmp] v. :

lump it infml прыміры́цца, міры́цца (з чым-н.);

Like it or lump it! Падабаецца гэта ці не, але прыйдзецца праглынуць.

lumpy [ˈlʌmpi] adj. камякава́ты, з камяка́мі

lump sum [ˌlʌmpˈsʌm] n. аднаразо́вая вы́плата (часта ў значных памерах)