Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

latch1 [lætʃ] n.

1. за́саўка, за́шчапка; запо́р; кля́мка

2. амерыка́нскі замо́к

on the latch BrE на за́саўцы

latch2 [lætʃ] v. зачыні́ць на за́саўку, кля́мку ( дзверы, акно і да т.п.)

latch on [ˌlætʃˈɒn] phr. v. infml зразуме́ць, ске́міць, сця́міць, змікі́ціць

latchkey [ˈlætʃki:] n. ключ ад замка́

late1 [leɪt]adj.

1. по́зні, запо́знены; Іt’s late. Позна;

be late for спазня́цца;

John was late for school. Джон спазніўся ў школу;

The train was an hour late. Цягнік спазніўся на гадзіну.

2. у канцы́;

in the late 19th century у канцы́ XIX стаго́ддзя

3. нябо́жчык;

her late husband яе нябо́жчык муж;

the late president нябо́жчык прэзідэ́нт

late2 [leɪt] adv.

1. по́зна;

He mаrried late. Ён позна ажаніўся

2. у канцы́;

late in August/1995 у канцы́ жні́ўня/1995 (го́да)

better late than never лепш по́зна, чым ніко́лі;

of late fml няда́ўна;

His life has changed of late. Нядаўна яго жыццё змянілася.

latecomer [ˈleɪtkʌmə] n. той, хто спазні́ўся

lately [ˈleɪtli] adv. апо́шнім ча́сам, няда́ўна

latent [ˈleɪtənt] adj. латэ́нтны, скры́ты

later1 [ˈleɪtə] adj. пазне́йшы, больш по́зні;

The meeting was postponed to a later date. Сход быў адкладзены на больш познюю дату.

later2 [ˈleɪtə] adv.

1. пазне́й, по́тым;

I’ll join you later. Я далучуся да вас потым.

2. праз;

two years later праз два гады́;

five days later праз пяць дзён

not/no later than не пазне́й чым