Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

freak [fri:k] n.

1. вы́радак, пачва́ра;

a freak of nature памы́лка прыро́ды

2. цуд, незвыча́йная/нечака́ная з’я́ва

3. infml дзіва́к

4. infml фана́т

freckle [ˈfrekl] n.

1. вясну́шка

2. pl. freckles рабаці́нне

free1 [fri:] adj.

1. свабо́дны, во́льны;

free time во́льны час;

a free translation во́льны перакла́д;

free speech свабо́да сло́ва;

set free вызваля́ць

2. бяспла́тны, дармавы́, дармо́вы;

free of duty бяспо́шлінны;

Admission is free. Уваход бясплатны.

3. (from/of) пазба́ўлены (чаго-н. непажаданага);

free from care пазба́ўлены турбо́т, бестурбо́тны, бесклапо́тны

4. (with) шчо́дры;

She is free with her money. Яна шчодрая на грошы.

free and easy раскава́ны (у паводзінах), бесцырымо́нны;

have/give a free hand мець/даць по́ўную свабо́ду дзе́янняў

free2 [fri:] v. вызваля́ць;

He was freed from prison. Яго выпусцілі з турмы.

free3 [fri:] adv. (таксама free of charge) бяспла́тна, дарма́

freedom [ˈfri:dəm] n. (from/of) свабо́да, во́льнасць; во́ля;

freedom of assembly свабо́да схо́даў;

freedom of speech свабо́да сло́ва;

a freedom fighter змага́р/барацьбі́т за свабо́ду

freelance [ˈfri:lɑ:ns] adj.

1. які́ не з’яўля́ецца шта́тным супрацо́ўнікам і працу́е без кантра́кта для ро́зных кампа́ній, устано́ў, газе́т і да т.п.

2. незале́жны, во́льны

freelancer [ˈfri:lɑ:nsə] n. асо́ба, яка́я працу́е на дагаво́рнай асно́ве, няшта́тны супрацо́ўнік

freely [ˈfri:li] adv.

1. свабо́дна, во́льна

2. шчо́дра

freeze1 [fri:z] n. замаро́жванне;

a price/wage freeze замаро́жванне цэ́н/зарабо́тнай пла́ты