Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

down1 [daʊn] n. пух, пушо́к

down2 [daʊn] n. няшча́сце; няго́да; бяда́

ups and downs узлёты і спа́ды

down3 [daʊn] adv. уні́з; уні́зе;

The sun is down. Сонца села;

sit down садзі́цца;

lie down кла́сціся;

fall down ляце́ць уні́з; павалі́цца;

bend down нахілі́цца, нагну́цца

down4 [daʊn] prep. уні́з па; па;

We walked down the hill. Mы спускаліся з гары;

He walked down the street. Ён ішоў па вуліцы;

further down the river дале́й уні́з па рацэ́

downfall [ˈdaʊnfɔ:l] n. падзе́нне; права́л; крах, крушэ́нне

downhearted [ˌdaʊnˈhɑ:tɪd] adj. само́тны, марко́тны, прыгне́чаны

downhill [ˌdaʊnˈhɪl] adv. уні́з, згары́ (таксама перан.)

go downhill пагарша́цца (пра якасць, здароўе і да т.п.)

Downing Street [ˈdaʊnɪŋstri:t] n. Да́ўнінг-стрыт (вуліца ў Лондане, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэм’ер-міністра)

download [ˌdaʊnˈləʊd] v. comput. загружа́ць

downpour [ˈdaʊnpɔ:] n. лі́вень, зале́ва