Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

light bulb [ˈlaɪtbʌlb] n. (электры́чная) ля́мпачка

light industry [ˌlaɪtˈɪndʌstri] n. лёгкая прамысло́васць

light year [ˈlaɪtjɪə] n. astron. светлавы́ год

lik(e)able [ˈlaɪkəbl] adj. прые́мны, прыва́бны, сімпаты́чны

like1 [laɪk] n.

1. падабе́нства;

the likes of you такі́я ж лю́дзі, як вы;

I never heard the like (of it) ніко́лі не чуў нічо́га падо́бнага (да гэ́тага);

and the like i да таго́ падо́бнае

2. : smb.’s likes and dislikes чые́-н. сімпа́тыі і антыпа́тыі

like2 [laɪk] adj.

1. падо́бны;

in like manner падо́бна/такі́м жа чы́нам;

what is he like?

1) як ён выгляда́е?

2) што ён сабо́ю ўяўля́е?

2. адно́лькавы; ро́ўны;

like signs math. адно́лькавыя зна́кі

as like as two peas ≅ падо́бныя як дзве кро́плі вады́;

like father, like son які́ бацька, такі́ і сын

like3 [laɪk] v.

1. падаба́цца, любі́ць;

What music do you like best? Якая музыка вам падабаецца найбольш?;

like doing smth./like to do smth. любі́ць;

I like swimming/playing tennis. Я люблю плаваць/гуляць у тэніс;

I like people to tell the truth. Я люблю, калі (людзі) гавораць праўду.

2. хаце́ць, жада́ць;

would like хаце́-лася б;

He would like to come. Ён хацеў бы прыйсці;

Would you like a drink? Жадаеце выпіць (чаго-н.)?;

whether you like it or not хо́чаш не хо́чаш, во́ляй-няво́ляй;

as you like як хо́чаце, як вам пажада́на

if you like infml калі́ жада́еце;

I like that! iron. гэ́та мне падаба́ецца!

like4 [laɪk] prep.

1. падо́бны (да каго-н./чаго-н.); так, як хто-н./што-н.;

She’s like her mother. Яна падобная да сваёй маці;

a house like yours дом як у вас/як ваш;

It sounds like thunder. Як быццам бы грыміць (гром);

It’s like nothing on earth. Гэта ні да чаго не падобна;

something like каля́, пры́кладна, прыблі́зна;

there’s nothing like infml няма́ нічо́га лепш за;

There’s nothing like a nice cup of coffee! Няма нічога лепш за кубачак добрай кавы!

2. : feel like doing smth. хаце́ць зрабі́ць што-н.;

I felt like crying. Мне хацелася плакаць.

more like дакла́дней, хутчэ́й;

It’s his advice – well, orders, more like. Гэта ягоная парада, дакладней – загад.

like5 [laɪk] conj. infml

1. як;

He talks like I do. Ён гаворыць так, як і я.

2. : I acted like I couldn’t see them. Я паводзіў сябе, як быццам іх не бачыў.

likelihood [ˈlaɪklihʊd] n. (of) вераго́днасць;

There’s little likelihood of his coming. Малаверагодна, што ён прыйдзе;

in all likelihood ама́ль несумне́нна, напэ́ўна