double-park [ˌdʌblˈpɑ:k] v. паркава́ць машы́ну ў другі́ рад; перашкаджа́ць даро́жна-тра́нспартнаму ру́ху; запру́джваць ву́ліцу;
I’ll have to rush – I’m double-parked. Я павінен паспяшацца: я паставіў машыну ў другі рад.
double bass [ˌdʌblˈbeɪs]n. кантраба́с, басэ́тля
double Dutch [ˌdʌblˈdʌtʃ] n. BrE, infml кіта́йская гра́мата (нешта незразумелае)
double figures [ˌdʌblˈfɪgəz] n. pl. двухзна́чны лік, двухзна́чная лі́чба;
Inflation is in double figures. Узровень інфляцыі выражаецца двухзначнай лічбай.
double life [ˌdʌblˈlaɪf] n. двайно́е жыццё;
live/lead a double life ве́сці двайно́е жыццё
double standard [ˌdʌblˈstændəd] n. двайны́ станда́рт
doubt1 [daʊt] n. сумне́нне
♦
without/beyond doubt безумо́ўна, бясспрэ́чна;
no doubt напэ́ўна, му́сіць;
be in doubt сумнява́цца
doubt2 [daʊt] v. сумнява́цца; падазрава́ць; не давяра́ць
doubtful [ˈdaʊtfəl] adj.
1. (about) няпэ́ўны
2. падазро́ны
3. малавераго́дны;
It is doubtful whether he will come. Малаверагодна, што ён прыйдзе.
doubtless [ˈdaʊtləs] adv. fml безумо́ўна, бясспрэ́чна, без сумне́ння