Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

absorbing [əbˈsɔ:bɪŋ] adj. захапля́льны, захапля́ючы

absorption [əbˈsɔ:pʃn] n. абсо́рбцыя; паглына́нне

abstain [əbˈsteɪn] v. (from)

1. устры́млівацца (ад ужывання алкаголю, тытуню і да т.п.)

2. устры́млівацца, не галасава́ць;

Hе abstained from voting. Ён не пайшоў на выбары.

abstainer [əbˈsteɪnə] n.

1. непіту́шчы

2. які ўстры́мліваецца (пры галасаванні)

abstinence [ˈæbstɪnəns] n. абстыне́нцыя, устрыма́нне (ад ежы, алкаголю, тытуню і да т.п.)

abstract1 [ˈæbstrækt] n.

1. абстра́кцыя

2. твор абстра́ктнага маста́цтва

3. канспе́кт; сці́слы агля́д; рэзюмэ́; рэфера́т

abstract2 [ˈæbstrækt] adj. абстра́ктны, адця́гнены

abstract3 [æbˈstrækt] v.

1. аддзяля́ць; выбіра́ць; вылуча́ць

2. fml рэзюма́ваць

abstraction [æbˈstrækʃn] n. fml

1. абстра́кцыя; адця́гненае паня́цце; тэарэты́чнае абагульне́нне

2. заду́млівасць, задуме́ннасць, рассе́янасць

3. аддзяле́нне, выдзяле́нне

abstruse [əbˈstru:s] adj. fml малазразуме́лы, цяжкі́ для разуме́ння