Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tire2 [ˈtaɪə] v. стамля́ць; стамля́цца; змо́рваць;

tire of smth. стамля́цца ад чаго́-н.

tired [ˈtaɪəd] adj.

1. сто́млены, змо́раны;

dead tired змо́раны да сме́рці;

get tired стамля́цца;

I’m tired of him. Ён мне надакучыў.

2. derog. сы́ты, здаво́лены (усім да адвалу);

a tired joke збі́ты анекдо́т

tiredness [ˈtaɪədnəs] сто́ма, змо́ранасць

tireless [ˈtaɪələs] adj. нясто́мны; энергі́чны;

tireless efforts нясто́мныя намага́нні

tiresome [ˈtaɪəsəm] adj. надаку́члівы, ну́дны; сто́мны, уто́мны;

tiresome illness знура́льная хваро́ба;

a tiresome lecture ну́дная ле́кцыя

tissue [ˈtɪʃu:,ˈtɪsju:] n.

1. biol. клятча́тка, тка́нка

2. textile ткані́на (празрыстая)

3. то́нкая абго́ртачная папе́ра; папяро́вая сурвэ́тка;

a face/facial tissue сурвэ́тка для зня́цця макія́жу;

toilet tissue туале́тная папе́ра

a tissue of lies lit. павуці́нне хлусні́

tit [tɪt]n. zool. сіні́ца

Titan [ˈtaɪtn] n.

1. myth. Тыта́н

2. fml тыта́н, гіга́нт

titanic [taɪˈtænɪk] adj. fml тытані́чны;

a titanic ship карабе́ль-гіга́нт

titanium [taɪˈteɪniəm] n. chem. тыта́н