Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unceasing [ʌnˈsi:sɪŋ] adj. fml бесперапы́нны, няспы́нны, безупы́нны;

unceasing devotion бяско́нцая адда́насць

unceremonious [ˌʌnˌserəˈməʊniəs] adj.

1. фамілья́рны, бесцырымо́нны;

unceremonious treatment бесцырымо́ннае ста́ўленне

2. неафіцы́йны, нефарма́льны;

an unceremonious gathering неафіцы́йная сустрэ́ча

uncertain [ʌnˈsɜ:tn] adj.

1. (about/of) няўпэ́ўнены;

be/feel uncertain не быць упэ́ўненым, сумнява́цца

2. пераме́нлівы, ненадзе́йны;

uncertain weather зме́нлівае надво́р’е

3. няпэ́ўны; невыра́зны;

uncertain steps of babies няпэ́ўныя кро́кі немаўля́так

in no uncertain terms я́сна і выра́зна

uncertainly [ʌnˈsɜ:tnli] adv. няўпэ́ўнена; невыра́зна; няпэ́ўна;

speak uncertainly гавары́ць без (анія́кай) упэ́ўненасці

uncertainty [ʌnˈsɜ:tnti] n. няўпэ́ўненасць, нерашу́часць; невыра́знасць; невядо́масць;

life’s uncertainties няпэ́ўнае стано́вішча, непрадказа́льнасць жыцця́;

be in a state of uncertainty сумнява́цца

unchallenged [ʌnˈtʃælɪndʒd] adj. які́ не выкліка́е сумне́нняў;

let smth. pass/go unchallenged прапусці́ць што-н. без пярэ́чанняў

unchanged [ʌnˈtʃeɪndʒd] adj. нязме́нны;

The position is unchanged. Становішча не змянілася.

uncharacteristic [ˌʌnærəktəˈrɪstɪk] adj. (of) нехарактэ́рны, нетыпо́вы

uncharitable [ʌnˈtʃærɪtəbl] adj. жо́рсткі, неміласэ́рны; прыдзі́рлівы;

uncharitable remarks кры́ўдныя заўва́гі

uncharted [ʌnˈtʃɑ:tɪd] adj.

1. непазна́чаны на ка́рце;

The hill is uncharted. Гэтай гары няма на карце.

2. недасле́даваны;

the uncharted depths of human emotions нявы́вучаныя глыбі́ні чалаве́чых эмо́цый