Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

experienced [ɪkˈspɪəriənst] adj. (in) во́пытны, дасве́дчаны; спрактыкава́ны; кваліфікава́ны;

an experienced surgeon во́пытны хіру́рг;

He is very experienced in looking after animals. У яго шмат вопыту ў доглядзе жывёлы.

experiment1 [ɪkˈsperɪmənt] n. (on) до́след, эксперыме́нт;

do/perform/carry out an experiment право́дзіць эксперыме́нт

experiment2 [ɪkˈsperɪmənt] v. (on, with) право́дзіць до́следы, эксперыментава́ць

experimental [ɪkˌsperɪˈmentl] adj. эксперымента́льны, про́бны

experimentally [ɪkˌsperɪˈmentəli] adv. эксперымента́льна, шля́хам эксперыме́нтаў

experimentation [ɪkˌsperɪmenˈteɪʃn] n. fml (on, with) эксперыментава́нне

expert1 [ˈekspɜ:t] n. (at/in/on) экспе́рт; спецыялі́ст, зна́ўца;

a computer expert спецыялі́ст па камп’ю́тарах;

a financial/medical expert фіна́нсавы/медыцы́нскі экспе́рт;

an expert in child psychology спецыялі́ст у галіне́ дзіця́чай псіхало́гіі;

an expert on modern literature спецыялі́ст па суча́снай літарату́ры

expert2 [ˈekspɜ:t] adj. во́пытны, (высока)кваліфікава́ны;

expert advice; кваліфікава́ная пара́да; заключэ́нне экспе́ртаў

expertise [ˌekspɜ:ˈti:z] n. (in) уме́нне, ве́ды (у пэўнай галіне)

expiration [ˌekspəˈreɪʃn] n.

1. вы́дых

2. AmE заканчэ́нне тэ́рміну