Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

expat [ˌekˈspæt] n. infml скар. ад expatriate1

expatriate1 [eksˈpætriət] n. экспатрыя́нт; экспатрыя́нтка; эмігра́нт; эмігра́нтка

expatriate2 [eksˈpætriət] adj. экспатрыя́нцкі; эмігра́нцкі

expect [ɪkˈspekt] v.

1. спадзява́цца, разлі́чваць;

expect smb. to do smth. разлі́чваць, што хто-н. зро́біць што-н.;

We expect them to help us. Мы разлічваем, што яны нам дапамогуць.

2. чака́ць;

He was not expecting any visitors. Ён не чакаў ніякіх наведвальнікаў.

3. меркава́ць, ду́маць;

Will they come? – Yes, I expect so. Яны прыйдуць? – Я мяркую, што так.

be expecting a baby/a child infml быць цяжа́рнай;

She is expecting a child in May. Яна чакае дзіця ў маі.

expectancy [ɪkˈspektənsi] n. чака́нне (чаго-н. цікавага, прыемнага);

life expectancy вераго́дная праця́гласць жыцця́

expectant [ɪkˈspektənt] adj. той, хто чака́е з надзе́яй/спадзява́ннем;

an expectant mother цяжа́рная (жанчына)

expectation [ˌekspekˈteɪʃn] n.

1. спадзява́нне, надзе́я;

against/contrary to (all) expectations насу́перак (усі́м) спадзява́нням;

live up to smb.’s expectations спра́ўджваць чые́-н. надзе́і/спадзява́нні

2. чака́нне;

in expectation of smth. у чака́нні чаго́-н.;

The expectation is that prices will rise. Чакаюць, што цэны вырастуць.

expediency [ɪkˈspi:diənsi] n.

1. мэтазго́днасць

2. вы́гада;

He acted out of expediency, not principle. Ён дзейнічаў зыходзячы з выгады, а не прынцыпу.

expedient [ɪkˈspi:diənt] adj. мэтазго́дны; слу́шны; вы́гадны (але не заўсёды справядлівы)

expedite [ˈekspədaɪt] v. fml паскара́ць; палягча́ць;

They asked us to expedite deliveries. Яны прасілі нас паскорыць пастаўкі.