Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

exploit2 [ɪkˈsplɔɪt] v.

1. эксплуатава́ць

2. выкарысто́ўваць (што-н. эфектыўна)

3. derog. выкарысто́ўваць у сваі́х мэ́тах; эксплуатава́ць

4. распрацо́ўваць, здабыва́ць (карысныя выкапні)

exploitation [ˌeksplɔɪˈteɪʃn] n.

1. эксплуата́цыя; выкарыста́нне ў сваі́х мэ́тах

2. (эфекты́ўнае) выкарыста́нне

exploration [ˌekspləˈreɪʃn] n. (of) дасле́даванне; разве́дванне;

the exploration of space дасле́даванне ко́смасу

exploratory [ɪkˈsplɒrətri] adj.

1. дасле́дчы

2. разве́двальны; про́бны

explore [ɪkˈsplɔ:] v. дасле́даваць; разве́дваць; вывуча́ць;

explore literary texts вывуча́ць літарату́рныя тэ́ксты

explorer [ɪkˈsplɔ:rə] n. дасле́дчык-вандро́ўнік

explosion [ɪkˈspləʊʒn] n. вы́бух (таксама перан.);

a population explosion дэмаграфі́чны вы́бух

explosive1 [ɪkˈspləʊsɪv] n. выбухо́вае рэ́чыва

explosive2 [ɪkˈspləʊsɪv] adj.

1. выбухо́вы;

an explosive situation выбухованебяспе́чнае стано́вішча

2. запа́льчывы; гара́члівы;

an explosive temper запа́льчывы хара́ктар

exponent [ɪkˈspəʊnənt] n.

1. выра́знік, тлумача́льнік (ідэі, тэорыі і да т.п.); прадстаўні́к

2. math. экспане́нт, пака́зчык ступе́ні