Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nasty [ˈnɑ:sti] adj.

1. непрые́мны, бры́дкі, агі́дны;

a nasty smell агі́дны пах, смуро́д;

nasty weather дрэ́ннае надво́р’е

2. зло́сны, зласлі́вы, нядобразычлі́вы; раздражнёны;

a nasty remark з’е́длівая/ядаві́тая заўва́га;

a nasty temper ця́жкі хара́ктар

3. бры́дкі, непрысто́йны;

nasty language ла́янка, брыдкасло́ўе, бры́дкая гаво́рка

4. небяспе́чны, пагража́льны;

a nasty accident небяспе́чнае/жу́даснае здарэ́нне;

a nasty bend небяспе́чны паваро́т/заваро́т, небяспе́чная паваро́тка (дарогі);

a nasty cut глыбо́кі парэ́з;

a nasty illness ця́жкае/сур’ёзнае захво́рванне

get/turn nasty узлава́цца, раззлава́цца; перайсці́ да пагро́з

natality [nəˈtælɪti] n. fml нараджа́льнасць, каэфіцые́нт нараджа́льнасці

nation [ˈneɪʃn] n.

1. на́цыя, наро́д;

The President spoke to the nation on television. Прэзідэнт звярнуўся да народа па тэлебачанні.

2. дзяржа́ва, краі́на;

across the nation па ўсёй краі́не;

newly independent nations но́выя незале́жныя краі́ны;

most favoured nation treatment AmE рэжы́м найбо́льшай спрыя́льнасці (для якой-н. краіны)

national1 [ˈnæʃnəl] n. грамадзя́нін, падда́ны (якой-н. дзяржавы);

American nationals in Britain амерыка́нскія падда́ныя ў Вялікабрыта́ніі

national2 [ˈnæʃnəl] adj.

1. нацыяна́льны, наро́дны;

national dress нацыяна́льны касцю́м;

national economy нацыяна́льная экано́міка, наро́дная гаспада́рка;

national heritage нацыяна́льная (культу́рная) спа́дчына;

national identity нацыяна́льная самабы́тнасць;

a national minority нацыяна́льная ме́ншасць;

the national team sport нацыяна́льная збо́рная (кама́нда), збо́рная (кама́нда) краі́ны;

national unity адзі́нства наро́да, нацыяна́льнае адзі́нства

2. дзяржа́ўны;

a na tional anthem дзяржа́ўны гімн;

a national boundary дзяржа́ўная мяжа́;

a national ho liday дзяржа́ўнае свя́та;

National Insurance дзяржа́ўнае сацыя́льнае страхава́нне (у Вялікабрытаніі);

the Royal National Theatre Карале́ўскі нацыяна́льны тэа́тр (у Лондане)

nationalism [ˈnæʃnəlɪzəm] n.

1. нацыяналі́зм

2. патрыяты́зм, імкне́нне да нацыяна́льнай незале́жнасці

nationalistic [ˌnæʃnəˈlɪstɪk] n. нацыяналісты́чны

nationality [ˌnæʃəˈnæləti] n.

1. грамадзя́нства, падда́нства;

be of British nationality быць грамадзя́нінам Вялікабрыта́ніі;

dual natio nality падво́йнае грамадзя́нства

2. нацыяна́льнасць, наро́днасць;

the nationalities of the North наро́днасці По́ўначы

nationalize, BrE -ise [ˈnæʃnəlaɪz] v. нацыяналізава́ць, рабі́ць ула́снасцю дзяржа́вы (пра фірму, прадпрыемства і да т.п.)

national park [ˌnæʃnəlˈpɑ:k] n. (прыро́дны) нацыяна́льны парк; запаве́днік