Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

mainland [ˈmeɪnlænd] n. мацяры́к

mainly [ˈmeɪnli] adv. гало́ўным чы́нам, у асно́ўным;

The climate here is mainly wet. Клімат тут у асноўным вільготны.

mainstay [ˈmeɪnsteɪ] n. ва́жная ча́стка; апо́ра;

Cotton is the mainstay of the economy here. Бавоўна – апора тутэйшай эканомікі.

mainstream1 [ˈmeɪnstri:m] n.

1. гало́ўны напра́мак; асно́ўная тэндэ́нцыя

2. the mainstream лю́дзі, чые́ ідэ́і падзяля́е бо́льшасць

mainstream2 [ˈmeɪnstri:m] adj. тыпо́вы; нарма́льны, традыцы́йны

maintain [meɪnˈteɪn] v.

1. падтры́мліваць (кантакты, сяброўства); захо́ўваць (мір, закон, парадак)

2. утры́мліваць у до́брым ста́не (дарогу, будынак і да т.п.)

3. выка́зваць ду́мку (якую не падзяляюць іншыя), сцвярджа́ць;

He still maintained he was innocent. Ён працягваў сцвярджаць, што невінаваты.

4. мець на ўтрыма́нні (дзяцей, сям’ю)

maintenance [ˈmeɪntənəns] n.

1. (of) утрыма́нне ў до́брым ста́не; захо́ўванне; до́гляд; рамо́нт

2. сро́дкі на пражыццё

3. BrE аліме́нты

main clause [ˌmeɪnˈklɔ:z] n. ling. гало́ўны сказ

maize [meɪz] n. кукуру́за, маі́с

majestic [məˈdʒestɪk] adj. ве́лічны, вялі́касны