Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

admittance [ədˈmɪtns] n. fml увахо́д, дазво́л увайсці́;

gain admittance атрыма́ць дазво́л на ўвахо́д;

no admittance увахо́д забаро́нены (надпіс на шыльдзе)

admittedly [ədˈmɪtɪdli] adv. шчы́ра ка́жучы; пра́ўда; (трэ́ба) прызна́цца (пабочныя словы)

admonish [ədˈmɒnɪʃ] v. fml (for)

1. папярэ́джваць, рабі́ць заўва́гу

2. перасцерага́ць

admonition [ˌædməˈnɪʃn] n. fml папярэ́джанне, заўва́га

ado [əˈdu:] n. dated мітусня́

without further/more ado адра́зу; без усяля́кай мітусні́

adolescence [ˌædəˈlesns]n. юна́цтва

adolescent [ˌædəˈlesnt] n. юна́к, малады́ хло́пец; дзяўчы́на

Adonis [əˈdəʊnɪs] n.

1. myth. Адо́ніс

2. прыго́жы юна́к

3. bot. адо́ніс, гарыцве́т

adopt [əˈdɒpt] v.

1. усынаўля́ць; удачара́ць

2. прыма́ць;

adopt a resolution прыма́ць рэзалю́цыю

adopted [əˈdɒptɪd] adj. прыёмны;

an adopted son прыёмны сын;

an adopted child прыёмнае дзіця́