Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

abreast [əˈbrest] adv. по́руч, по́бач

be/keep abreast of the times ісці́ ў нагу́ з ча́сам

abridge [əˈbrɪdʒ] v. скарача́ць

abridged [əˈbrɪdʒd] adj. скаро́чаны;

an abridged story/edition скаро́чанае апавяда́нне/выда́нне

abroad [əˈbrɔ:d] adv. за мяжо́й;

go abroad е́хаць за мяжу́;

from abroad з-за мяжы́

abrupt [əˈbrʌpt]adj.

1. ху́ткі, неспадзява́ны, нечака́ны

2. рэ́зкі, гру́бы (пра паводзіны, манеры)

3. круты́ (пра спуск, схіл)

abscess [ˈæbses] n. абсцэ́с, гно́йны нары́ў

abscond [əbˈskɒnd] v. fml (from smth., with smb.) збе́гчы, зні́кнуць;

He absconded from the country with the company funds. Ён збег з краіны, прыхапіўшы грошы кампаніі.

absence [ˈæbsəns] n. адсу́тнасць;

absence from work нявы́хад на пра́цу

absent [ˈæbsənt] adj.

1. : be absent from адсу́тнічаць;

He is absent from work today. Яго сёння няма на працы.

2. адсу́тны (пра позірк)

absentee [ˌæbsənˈti:] n.

1. адсу́тны, які́ не прысу́тнічае

2. прагу́льшчык; прагу́льшчыца