am [æm, əm] 1-я асоба, адз. л., цяпер. ч. ад be;
I am a student. Я студэ́нт/студэ́нтка.
a.m. [ˌeɪˈem] (скар. ад лацін. ante meridiem) у пе́ршай пало́ве дня;
at 6 a.m. а шо́стай гадзі́не ра́ніцы
amalgamate [əˈmælgəmeɪt] v. аб’ядно́ўваць; зліва́ць, злуча́ць; узбуйня́ць;
The two companies were amalgamated into one. Гэтыя дзве кампаніі былі аб’яднаны ў адну.
amalgamation [əˌmælgəˈmeɪʃn] n. аб’ядна́нне; зліццё
amanita [ˌæməˈnaɪtə] n. bot.
1. пага́нка
2. мухамо́р
amass [əˈmæs] v. збіра́ць; назапа́шваць (у вялікай колькасці)
amateur [ˈæmətə] n.
1. ама́тар; ама́тарка; любі́цель; любі́целька; ахво́тнік; ахво́тніца
2. дылета́нт; дылета́нтка
amateurish [ˈæmətərɪʃ] adj.
1. ама́тарскі
2. дылета́нцкі
amaze [əˈmeɪz] v. здзіўля́ць, ура́жваць, дзіві́ць
amazed [əˈmeɪzd] adj. (at/by) ве́льмі ўра́жаны/здзі́ўлены