Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

secondly [ˈsekəndli] adv. па-друго́е;

Firstly, the coat is too expensive, and secondly, it’s ugly. Па-першае, паліто вельмі дарагое, а па-другое, непрыгожае.

second-class [ˌsekəndˈklɑ:s] adj. другара́дны, другаразра́дны; другакла́сны, друго́га кла́са (пра вагон, білет і да т.п.);

second-class mail по́шта друго́га кла́са ( па зніжаным тарыфе, у Вялікабрытаніі і Канадзе)

second-hand2 [ˌsekəndˈhænd] adj., adv.

1. ужыва́ны (пра рэчы); a second-hand shop/bookshop кра́ма ўжыва́ных рэ́чаў/букіністы́чная кра́ма

2. з другі́х рук (пра інфармацыю);

get news second-hand атры́мліваць наві́ны з другі́х рук

second best [ˌsekəndˈbest] adj. друго́га гату́нку

Second Coming [ˌsekəndˈkʌmɪŋ] n. the Second Coming eccl. Друго́е Прышэ́сце (Хрыста)

second hand1 [ˈsekəndˌhænd] n. секу́ндная стрэ́лка

second language [ˌsekəndˈlæŋgwɪdʒ] n. друга́я мо́ва

second nature [ˌsekəndˈneɪtʃə] n. друга́я нату́ра

habit is second nature звы́чка – друга́я нату́ра

second person [ˌsekəndˈpɜ:sn] n. the second person ling. друга́я асо́ба займе́нніка

second reading [ˌsekəndˈri:dɪŋ] n. joc. друго́е чыта́нне (законапраекта ў парламенце)