Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Bernardine [ˈbɜ:nədi:n] n. бернардзі́нец (манах)

berry [ˈberi] n.

1. я́гада

2. ікры́нка, зярня́тка ікры́

3. AmE, infml до́лар

berserk [bəˈzɜ:k] adj. раз’ю́шаны, ашале́лы;

go berserk раз’ю́шыцца, ашале́ць

berth1 [bɜ:θ] n.

1. ло́жак (на параходзе); спа́льнае ме́сца (у вагоне);

an upper/lower berth ве́рхняе/ні́жняе ме́сца

2. прыча́л, ме́сца стая́нкі (судна)

berth2 [bɜ:θ] v. ста́віць на я́кар (судна)

beryl [ˈberəl] n. min. беры́л

beryllium [bəˈrɪliəm] n. chem. беры́лій

beseech [bɪˈsi:tʃ] v. fml (beseeched or besought) прасі́ць, упро́шваць, малі́ць;

Let him go, I beseech you! Хай ідзе, прашу цябе!

beseeching [bɪˈsi:tʃɪŋ] adj. fml умо́льны, упраша́льны

beset [bɪˈset] v. fml (beset) атакава́ць; апано́ўваць;

beset with questions закі́дваць пыта́ннямі