Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

thin1 [θɪn] adj.

1. то́нкі;

The line between success and failure is thin. Мяжа паміж поспехам і няўдачай хісткая.

2. худы́; то́нкі, танкля́вы;

grow thin пахудзе́ць

3. рэ́дкі; сла́бы; ненасы́чаны, разба́ўлены;

thin ale сла́бае пі́ва;

thin milk разве́дзенае малако́;

thin soup рэ́дкі суп

4. рэ́дкі;

thin hair рэ́дкія валасы́;

He’s going a bit thin on top. У яго ўжо ёсць невялікая лысіна.

5. малако́лькасны, нешматлі́кі;

The house is a bit thin tonight. Сёння ў тэатры даволі мала народу.

6. неперакана́ўчы, хі́сткі;

a thin excuse сла́бая, неперакана́ўчая адгаво́рка;

a thin story ба́йка, ка́зка;

That is too thin. Гэта шыта белымі ніткамі.

7. сла́бы; невялі́кі, нязна́чны;

(а) thin applause рэ́дкія апладысме́нты;

My patience is wearing thin. Маё цярпенне заканчваецца.

be skating/walking on thin ice ≅ хадзі́ць па лязе́;

have a thin skin быць танкаску́рым;

have a thin time (of it) перажыва́ць ця́жкія хвілі́ны, мець непрые́мнасці;

thin as a rail/as a rake/as a whipping post ≅ худы́ як шчэ́пка;

(be) thin on the ground нешматлі́кі; малако́лькасны;

vanish/disappear into thin air разве́яцца як імгла́/тума́н/дым; раста́ць як мро́іва

thin2 [θɪn] v.

1. рабі́ць то́нкім; рабі́цца то́нкім

2. завастра́ць, вастры́ць;

thin a pencil вастры́ць ало́вак

3. прарэ́джваць (пасевы)

4. радзе́ць, радчэ́ць;

a head thinned of hair галава́, яка́я лысе́е

5. скарача́ць; скарача́цца (па колькасці); пусце́ць, рабі́цца бязлю́дным;

The village thinned. Вёска апусцела.

6. разбаўля́ць; рассе́йвацца;

The fog is thinning. Туман падымаецца.

thin away [ˌθɪnəˈweɪ] phr. v. рабі́ць танчэ́йшым; рабі́цца танчэ́йшым; худзе́ць

thin down [ˌθɪnˈdaʊn] phr. v.

1. = thin away 2. скарача́ць; скарача́цца (пра колькасць);

The village thinned down. Вёска абязлюдзела.

3. разбаўля́ць;

thin down the paint разбаўля́ць фа́рбу

4. рабі́ць худы́м;

This diet will thin you down. На гэтай дыеце вы пахудзееце.

thin3 [θɪn] adv. то́нка;

cut smth. thin нараза́ць што-н. то́нкімі лу́стамі;

spread the butter thin нама́зваць ма́сла то́нкім сло́ем

thine [ðaɪn] pron. poet., relig. твой, твая́, тваё; твае́;

The fault is thine. Віна твая.

thing [θɪŋ] n.

1. рэч, прадме́т;

bathing things рэ́чы для купа́ння;

tea things ча́йны по́суд;

It’s just the thing we need. infml Гэта якраз тое, што нам патрэбна.

2. факт, ідэ́я;

a silly thing глу́пства

3. спра́ва, учы́нак;

a difficult thing to do ця́жкая спра́ва

4. істо́та, стварэ́нне;

a living thing жыва́я істо́та;

all things considered з улі́кам усяго́;

as things stand як скла́дваюцца абста́віны

it’s a good thing (that) до́бра, што…;

do one’s own thing infml рабі́ць па-сво́йму, на свой лад;

for one thing… па-пе́ршае…;

How are things? Як маецеся?;

the thing is… спра́ва, прабле́ма ў тым…;

my dear old thing infml мой шано́ўны;

poor thing! небара́ка!

think [θɪŋk] v. (thought)

1. ду́маць, разважа́ць, мы́сліць

2. лічы́ць, меркава́ць

3. (of) прыдумля́ць, прыду́мваць

think aloud разважа́ць уго́лас;

think better (of) пераду́маць, змяні́ць наме́р;

think well/poorly of smb./smth. быць до́брай/ке́пскай ду́мкі пра каго́-н./што-н.;

think nothing of it! дарма́, нічо́га!;

think twice about (doing) smth. паду́маць дво́йчы перш чым зрабі́ць што-н.

think out [ˌθɪŋkˈaʊt] phr. v. праду́мваць, абду́мваць;

a very well thought out plan ве́льмі до́бра праду́маны план

think through [ˌθɪŋkˈθru:] phr. v. абду́мваць

think up [ˌθɪŋkˈʌp] phr. v. прыду́мваць;

think up a story выду́мваць гісто́рыю

thinkable [ˈθɪŋkəbl] adj. магчы́мы, мажлі́вы;

It’s hardly thinkable. Гэта наўрад ці магчыма.

thinker [ˈθɪŋkə] n.

1. : He is a slow thinker. Ён тугадум.

2. мыслі́цель, мысля́р; філо́саф

thinking [ˈθɪŋkɪŋ] n.

1. ро́здум, разва́га;

do some (hard) thinking паду́маць як ма́е быць

2. по́гляд; ду́мка

in/to my way of thinking, in my thinking на мой по́гляд

thinking machine [ˈθɪŋkɪŋməˌʃi:n] n. электро́нны мозг