Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

paint2 [peɪnt] v. фарбава́ць;

He painted the door blue. Ён пафарбаваў дзверы ў сіні колер.

2. малява́ць (таксама перан.);

paint a picture малява́ць карці́ну;

paint in oils/in water colours малява́ць але́йнымі фа́рбамі/акварэ́ллю;

His letters paint a wonderful picture of his life in Italy. Яго лісты малююць цудоўную карціну яго жыцця ў Італіі;

Нe’s not as black as he is painted. Ён не такі дрэнны, якім яго малююць.

paint a grim/gloomy/rosy picture of smb./smth. малява́ць каго́-н./што-н. у суро́вых/цёмных/ружо́вых фа́рбах

painter [ˈpeɪntə] n.

1. маста́к, жывапі́сец;

a land scape/portrait painter маста́к-пейзажы́ст/маста́к-партрэты́ст

2. маля́р

painting [ˈpeɪntɪŋ] n.

1. жы́вапіс

2. карці́на

paints [peɪnts] n. pl. фа́рбы (для малявання);

a box of paints набо́р фа́рбаў (для малявання);

She bought a new set of oil paints. Яна купіла новы набор алейных фарбаў.

pair1 [peə] n. па́ра (у розных знач.);

a pair of gloves/earrings па́ра пальча́так/завушні́ц;

a pair of trousers штаны́;

the happy pair шчаслі́вая па́ра (муж і жонка)

a pair of hands infml рабо́чы чалаве́к, рабо́тнік;

in pairs па́рамі;

I’ve only got one pair of hands infml у мяне́ то́лькі дзве рукі́;

that’s anotherpair of shoes гэ́та зусі́м і́ншая спра́ва

pair2 [peə] v.

1. размяшча́ць па́рамі; падбіра́ць да па́ры; размяшча́цца па́рамі

2. спа́рвацца (пра жывёл)

pair off [ˌpeəˈrɒf] phr. v. разбіва́цца на па́ры (пра мужчын і жанчын);

All the others were pairing off and I was left on my own. Усе астатнія разбіліся на пары, а я застаўся адзін.

pair up [ˌpeəˈrʌp] phr. v. (with) разбіва́цца на па́ры (для працы, спартыўнай гульні, сяброўства)

pajamas [pəˈdʒɑ:məz] AmE = pyjamas

pal1 [pæl] n. infml

1. ся́бар;

We’ve been pals for ages. Мы даўно сябруем;

an old pal of mine мой да́ўні ся́бар

2. хло́пец, пры́яцель (зварот да каго-н., часта непрыязны);

Now look here, pal, you’re asking for trouble. Паслухай, прыяцель, ты напрошваешся на непрыемнасці.

pal2 [pæl] v. infml сябрава́ць; сябрава́цца;

pal up (with smb.) BrE, infml пасябрава́ць (з кім-н.)

palace [ˈpæləs] n. пала́ц;

His home is a palace compared to our little house. Яго дом – гэта палац у параўнанні з нашым маленькім домікам.