Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nonetheless [ˌnʌnðəˈles] adv. fml тым не менш, усё ж, нягле́дзячы на;

It was not a difficult task, but they failed nonetheless. Заданне не было такім ужо складаным, але, нягледзячы на гэта, яны не здолелі яго выканаць.

nonpareil [ˌnɒnpəˈreɪl] n. fml верх даскана́ласці, узо́р (пра чалавека, прадмет)

nonsense [ˈnɒnsəns] n.

1. глу́пства, лухта́, бязглу́здзіца, бяссэ́нсіца;

talk nonsense гавары́ць абы-што́, вярзці́ глу́пства, пле́сці лухту́

2. абсу́рд, абсу́рднасць;

no nonsense! даво́лі!/до́сыць глу́пства!

3. глу́пства, дзіва́цтва; недарэ́чныя ўчы́нкі;

Children, stop that nonsense! Дзеці, хопіць ужо дурэць!

nonsensical [nɒnˈsensɪkl] adj. недарэ́чны, бязглу́зды, абсу́рдны

non-aggression [ˌnɒnəˈgreʃn] n. ненападзе́нне, ненапа́д;

a non-aggression pact пакт аб ненападзе́нні

non-alcoholic [ˌnɒnælkəˈhɒlɪk] adj. безалкаго́льны

non-aligned [ˌnɒnəˈlaɪnd] adj. недалу́чаны; нейтра́льны;

the non-aligned countries недалу́чаныя краі́ны

non-attendance [ˌnɒnəˈtendəns] n. ненаве́дванне, ненаве́данне (заняткаў); нез’яўле́нне, няя́ўка (на сход)

non-combatant [ˌnɒnˈkɒmbətənt] adj. mil. нестраявы́, тылавы́; які́ не ўдзе́льнічае ў баявы́х апера́цыях

non-commissioned officer [ˌnɒnkəmɪʃndˈɒfɪsə] n. сяржа́нт, у́нтэр-афіцэ́р, ваеннаслу́жачы сяржа́нцкага саста́ву