Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

donor [ˈdəʊnə] n. ахвярава́льнік; до́нар (крыві, трансплантата)

don’t [dəʊnt] скар. ад do not

doodle1 [ˈdu:dl] n. крамзо́лі, кара́кулі

doodle2 [ˈdu:dl] v. чы́ркаць, крэ́мзаць

doom1 [du:m] n. гі́бель, пагі́бель

doom and gloom infml кане́ц све́ту

doom2 [du:m] v. наканава́ць (звыч. passive);

be doomed (to) быць наканава́ным;

The plan was doomed to failure. План быў асуджаны на правал.

doomsday [ˈdu:mzdeɪ] n. Стра́шны суд, дзень Стра́шнага суда́, кане́ц све́ту

till doomsday infml да друго́га прышэ́сця

door [dɔ:] n. дзве́ры;

the front door пара́дныя дзве́ры;

the back door чо́рны ход;

a sliding door рассо́ўныя дзве́ры;

a revolving door дзве́ры-вярту́шка;

answer the door адчыня́ць дзве́ры;

out of doors на во́льным паве́тры;

He lives next door. Ён жыве ў суседнім доме;

The taxi took us from door to door. Таксі нас давезла ад дзвярэй да дзвярэй.

doorbell [ˈdɔ:bel] n. дзвярны́ звано́к

doorman [ˈdɔ:mən] n. (pl. -men) швейца́р