Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

calf1 [kɑ:f] n. (pl. calves) цяля́, цялё (каровы); сланяня́, сланянё; дзіцяня́ кіта́

calf2 [kɑ:f] n. (pl.calves) лы́тка (частка нагі)

calfskin [ˈkɑ:fskɪn] n. цяля́чая ску́ра

calico [ˈkælɪkəʊ] n. (pl. calicoes) каленко́р;

BrE мітка́ль, парка́ль

call1 [kɔ:l] n.

1. крык, во́кліч;

a call for help крык аб дапамо́зе;

the call of an owl крык савы́;

within call паблі́зу, по́бач, непадалёку, у ме́жах чу́тнасці

2. тэлефо́нны звано́к, вы́клік, размо́ва (па тэлефоне);

a local call мясцо́вы тэлефо́нны вы́клік;

a long-distance call міжгаро́дні тэлефо́нны вы́клік;

give smb. a call пазвані́ць каму́-н. па тэлефо́не;

make a phone call пазвані́ць па тэлефо́не;

return smb.’s call перазвані́ць каму́-н.;

There’s a call for you from Paris. Вас выклікае Парыж.

3. (кароткі) візі́т, наве́дванне; захо́д (карабля ў порт);

a courtesy call візі́т ве́тлівасці;

a place/a port of call ме́сца/порт захо́ду;

a return call візі́т у адка́з;

make/pay a call on smb. наве́даць каго́-н., завіта́ць да каго́-н., нане́сці каму́-н. візі́т;

I have several calls to make. Мне трэба зайсці ў некалькі месцаў.

4. патрабава́нне; по́пыт; патрэ́ба; неабхо́днасць;

money on call/money payable at/on call пазы́ка да запатрабава́ння;

no call for smb./smth. няма́ патрэ́бы ў кім-н./чым-н.;

I have many calls on my time. У мяне зусім няма вольнага часу;

There’s little call for his services. Яго паслугі не карыстаюцца вялікім попытам.

a close call infml небяспе́чнае/рызыко́ўнае стано́вішча; ≅ на валасо́к ад пагі́белі;

on call па запатрабава́нні, па вы́кліку

call2 [kɔ:l] v.

1. называ́ць, дава́ць імя́;

What is it called in Belarusian? Як гэта будзе па-беларуску?

2. клі́каць, зваць, гука́ць;

call for help клі́каць на дапамо́гу;

call on/upon someone to do smth. fml закліка́ць каго́-н. зрабі́ць што-н.;

call to mind узга́дваць, успаміна́ць, прыпаміна́ць;

call to witness закліка́ць у све́дкі;

call smth. to a halt спыні́ць што-н.;

till called for да запатрабава́ння

3. тэлефанава́ць, звані́ць, выкліка́ць па тэлефо́не;

call an ambulance/a doctor/a taxi выкліка́ць ху́ткую дапамо́гу/до́ктара/таксі́

4. скліка́ць, ззыва́ць, арганізо́ўваць;

call a meeting скліка́ць сход

5. наве́дваць, захо́дзіць, заві́тваць;

call at захо́дзіць куды́-н.; спыня́цца дзе-н. (аб транспартных сродках);

call on smb. зайсці́ да каго́-н.

call a spade a spade называ́ць рэ́чы сваі́мі імёнамі;

call it a day infml даво́лі, до́сыць (працава́ць), на сёння хо́піць;

call smb.’s bluff не даць каму́-н. ашука́ць сябе́;

call smb. to account прыця́гваць каго́-н. да адка́знасці;

call smb. names абзыва́ць, абража́ць каго́-н.

call back [ˌkɔ:lˈbæk] phr. v. клі́каць наза́д, адкліка́ць; перазвані́ць, пазвані́ць (у адказ на тэлефонны званок);

call back one’s words узя́ць свае́ сло́вы наза́д

call forth [ˌkɔ:lˈfɔ:θ] phr. v. fml выкліка́ць (эмоцыі, пачуцці і г.д.)

call in [ˌkɔ:lˈɪn] phr. v.

1. выкліка́ць, запраша́ць; пасыла́ць па (каго́-н.);

2. патрабава́ць вярну́ць (доўг);

call in/into question ста́віць пад сумне́нне

call off [ˌkɔ:lˈɒf] phr. v. адмяня́ць, касава́ць; адклада́ць, адкла́дваць

call out [ˌkɔ:lˈaʊt] phr. v. кры́кнуць; выкліка́ць (пажарную каманду, узброеныя сілы); выкрыва́ць, выяўля́ць

call up [ˌkɔ:lˈʌp] phr. v.

1. тэлефанава́ць, звані́ць па тэлефо́не

2. выкліка́ць (успаміны)

3. прызыва́ць на во́інскую/вайско́вую слу́жбу

caller [ˈkɔ:lə] n.

1. наве́двальнік

2. абане́нт (той, хто тэлефануе)

calligraphy [kəˈlɪgrəfi] n.

1. калігра́фія

2. прыго́жы по́чырк

calling [ˈkɔ:lɪŋ] n. (for) прызва́нне, схі́льнасць; прафе́сія

callisthenics [ˌkælɪsˈθenɪks] n. гімна́стыка, пла́стыка, рытмі́чная гімна́стыка;

free callisthenics маста́цкая гімна́стыка