Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

attack2 [əˈtæk] v.

1. напада́ць;

A woman was attacked and robbed by a gang of youths. Банда падлеткаў напала на жанчыну і абрабавала яе.

2. атакава́ць, напада́ць;

At dawn the enemy attacked the town. На досвітку вораг атакаваў горад.

3. крытыкава́ць, напада́ць (перан.);

be under violent attack быць прадме́там рэ́зкіх напа́дак

4. напада́ць; шко́дзіць;

Locusts attacked the crops. На пасевы напала саранча.

5. энергі́чна бра́цца (за што-н.); нава́львацца

6. sport атакава́ць, штурмава́ць

attacker [əˈtækə] n. той, хто напада́е

attagirl [ˈætəgɜ:l] interj. малайчы́на!; бра́ва!

attain [əˈteɪn] v.

1. дабіва́цца, дасяга́ць, здабыва́ць;

attain a goal дасягну́ць мэ́ты

2. fml дасяга́ць (пра ўзрост, узровень і да т.п.);

attain the age of 100 дажы́ць да ста гадо́ў

attainable [əˈteɪnəbl] adj. дасяга́льны, дася́жны;

attainable goals/objectives/targets дасяга́льныя мэ́ты

attainder [əˈteɪndə] n. hist., law стра́та право́ў і маёмасці

attainment [əˈteɪnmənt] n. fml

1. дасягне́нне;

the attainment of the target дасягне́нне мэ́ты

2. (звыч. pl.) attainments дасягне́нні; ве́ды; кваліфіка́цыя;

His scientific attainments are impressive. Яго навуковыя дасягненні ўражваюць.

attempt1 [əˈtempt] n.

1. спро́ба, намага́нне;

ma ke an attempt спрабава́ць;

They made no attempt to escape. Яны нават не зрабілі спробы ўцячы.

2. зама́х (на жыццё);

Someone has made an attempt on the President’s life. На жыццё прэзідэнта быў зроблены замах.

attempt2 [əˈtempt] v. спрабава́ць; намага́цца, стара́цца; сі́ліцца;

I will attempt to answer all your questions. Я паспрабую адказаць на ўсе вашы пытанні.

attempted [əˈtemptɪd] adj. : attempted murder зама́х на жыццё;

attempted robbery спро́ба зрабі́ць крадзе́ж