Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

apparel [əˈpærəl] n. lit.

1. адзе́нне

2. убра́нне, убо́ры, стро́і

apparent [əˈpærənt] adj. відо́чны, відаво́чны

apparently [əˈpærəntli] adv. відаво́чна; віда́ць, як віда́ць

apparition [ˌæpəˈrɪʃn] n. пры́від, здань

appeal1 [əˈpi:l] n.

1. law апеля́цыя, абска́рджанне

2. прыцяга́льнасць (сексуальная), прыва́бнасць

3. за́клік; адо́зва; зваро́т

appeal2 [əˈpi:l] v.

1. апелява́ць; абска́рджваць;

appeal against the judge’s decision абска́рдзіць рашэ́нне суддзі́

2. прыця́гваць; падаба́цца; імпанава́ць;

His courage appealed to her. Ёй падабалася яго смеласць.

3. звярта́цца, закліка́ць;

I appeal to you to help them. Я заклікаю вас дапамагчы ім;

She appealed to him for mercy. Яна прасіла ў яго літасці.

appealing [əˈpi:lɪŋ] adj.

1. прыва́бны, прыцяга́льны

2. які́ моліць/про́сіць; умо́льны

appear [əˈpɪə] v.

1. пака́звацца, з’яўля́цца;

Smoke appeared on the horizon. На гарызонце з’явіўся дым.

2. здава́цца; ака́звацца;

it appears (to me) that … (мне) здае́цца, што …;

He appears to have left. Здаецца, ён паехаў/з’ехаў.

3. выступа́ць у судзе́;

He has been asked to appear as a witness for the defence. Яго папрасілі выступіць на судовым працэсе ў якасці сведкі на баку абароны.

appearance [əˈpɪərəns] n.

1. зне́шнасць; во́нкавы вы́гляд;

2. з’яўле́нне, паяўле́нне;

make/put in an appearance з’яўля́цца (на лю́дзях)

to all appearances мярку́ючы па ўсі́м;

keep up appearances рабі́ць вы́гляд, што нічо́га не зда́рылася;

appearances are deceptive зне́шнасць падма́нлівая

appease [əˈpi:z] v. fml

1. супако́йваць, заспако́йваць, суціша́ць, уціхамі́рваць;

appease an angry man супако́йваць раз’ю́шанага чалаве́ка;

appease smb.’s anger суніма́ць чый-н. гнеў

2. наталя́ць;

appease one’s hunger наталя́ць го́лад