unreadable [ʌnˈri:dəbl] adj. неразбо́рлівы (почырк, ліст і да т.п.);
This letter is unreadable. Гэты ліст немагчыма чытаць.
unreal [ˌʌnˈrɪəl] adj. нерэа́льны, ілюзо́рны; не натура́льны, падро́блены;
Our trip to Disneyland was unreal. Наша падарожжа ў Дыснейлэнд было нерэальным.
unreasonable [ʌnˈri:znəbl] adj.
1. беспадста́ўны;
He is here at this unreasonable hour. Ён прыйшоў не ў час.
2. празме́рны;
unreasonable prices шалёныя цэ́ны
unreasoning [ʌnˈri:zənɪŋ] adj. fml неразу́мны; безразва́жны;
an unreasoning fear of foreigners незразуме́лы страх пе́рад чужазе́мцамі
unrecognizable, BrE -isable [ˌʌnrəkəgˈnaɪzəbl] adj. непазнава́льны;
She was unrecognizable in her new dress. Яе нельга было пазнаць у новай сукенцы.
unrecorded [ˌʌnrɪˈkɔ:dɪd] adj. незапі́саны, незафіксава́ны; незарэгістрава́ны;
Many crimes go unrecorded. Шмат злачынстваў застаюцца незафіксаванымі.
unreel [ˌʌnˈri:l] v. размо́тваць; размо́твацца (пра шпульку)
unrefined [ˌʌnrɪˈfaɪnd] adj.
1. неачы́шчаны, нерафінава́ны;
unrefined sugar нерафінава́ны цу́кар
2. гру́бы, нявы́хаваны;
unrefined manners гру́быя мане́ры; нявы́хаванасць
unrelated [ˌʌnrɪˈleɪtɪd] adj.
1. нязвя́заны, які́ не ма́е су́вязі
2. не ў свая́цкіх адно́сінах;
They are entirely unrelated. Яны не сваякі.
unrelenting [ˌʌnrɪˈlentɪŋ] adj. fml жо́рсткі, бязлі́тасны; няўмо́льны, an unrelenting struggle напру́жаная барацьба́