Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

thanksgiving [ˌθæŋksˈgɪvɪŋ] n. падзя́ка; дзя́каванне;

Thanksgiving (Day) Дзень падзя́кі Бо́гу (чацвёрты чацвер лістапада ў ЗША, другі панядзелак кастрычніка ў Канадзе)

thank-you letter [ˈθæŋkju:ˌletə] n. ліст з падзя́кай

that1 [ðæt, ðət] pron. (pl. those)

1. той, та́я, то́е; гэ́ты, гэ́та

2. які́, што;

This is the girl that I saw. Вось дзяўчына, якую я бачыў;

by that гэ́тым са́мым;

What do you mean by that? Што вы маеце на ўвазе?

that is (to say) а і́менна, гэ́та зна́чыць, менаві́та;

that’s that! нічо́га не зро́біш!; вось так!;

that’ll do! хо́піць!; до́сыць!;

that’s right! пра́вільна!;

that’s more like it! гэ́та і́ншая спра́ва!;

oh that! во каб!;

like that такі́м чы́нам

that2 [ðæt, ðət] conj. што;

It’s possible that he hasn’t received the letter. Магчыма, што ён не атрымаў ліст;

Oh that I may see you once more! О, калі б я мог убачыць вас яшчэ разок!;

except that акрамя́ таго́, што;

It is right except that all the accents are omitted. Правільна, калі не лічыць таго, што прапушчаны ўсе націскі.

thatch1 [θætʃ] n.

1. страха́ (з саломы, трыснягу і да т.п.)

2. infml густы́я валасы́, чупры́на

thatch2 [θætʃ] v. крыць страху́ сало́маю, трысняго́м, трысцём

thatcher [ˈθætʃə] n. страха́р

that’s [ðæts] infml скар. ад that is

thaw1 [θɔ:] n.

1. адлі́га;

a silver thaw галалёд, галале́дзіца;

A thaw has set in. Пачалася адліга.

2. пацяпле́нне (у адносінах);

a political thaw паслабле́нне ў палі́тыцы

thaw2 [θɔ:] v.

1. адтава́ць, адта́йваць; растава́ць; раста́йваць

2. размаро́жваць; размаро́жвацца; растапля́ць; растапля́цца;

The ice has thawed. Лёд растаў;

Frozen peas thaw quickly. Зялёны гарошак хутка размарожваецца.

3. станаві́цца сардэ́чным, дружалю́бным;

Some minutes later the atmosphere began to thaw. Праз некалькі хвілін атмасфера стала больш дружалюбнай.