Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unsuccessful [ˌʌnsəkˈsesfəl] adj. няўда́лы, няўда́чны; беспаспяхо́вы;

be unsuccessful не мець по́спеху

unsuitable [ʌnˈs(j)u:təbl] adj. (for) непрыда́тны;

an unsuitable article for export тава́р не для э́кспарту

unsung [ˌʌnˈsʌŋ] adj. fml неапе́ты (у паэзіі, песнях і да т.п.);

unsung heroes няўсла́ўленыя геро́і

unsure [ˌʌnˈʃʊə] adj.

1. (of) няўпэ́ўнены, няцвёрды;

He is rather unsure of himself. Ён няўпэўнены ў сабе.

2. (about/of) які́ не ма́е пэ́ўнага ўяўле́ння (аб чым-н.) або́ ўпэўненасці (у чым-н.);

I am unsure of the facts. Я сумняваюся ў фактах.

unsuspecting [ˌʌnsəˈspektɪŋ] adj. даве́рлівы;

be un suspecting of smth. не падазрава́ць аб чым-н.

unsweetened [ʌnˈswi:tnd] adj. непадсало́джаны, без цу́кру

unswerving [ʌnˈswɜ:vɪŋ] adj. fml (in) непахі́сны, нязме́нны (пра веру, адданасць і да т.п.);

be unswerving in pursuit of one’s aims упа́рта ісці́ да сваёй мэ́ты

unsympathetic [ʌnˌsɪmpəˈθetɪk] adj.

1. неспачува́льны, які́ не спачува́е або́ не падтры́млівае

2. несімпаты́чны, непрые́мны