Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unbar [ʌnˈbɑ:] v.

1. здыма́ць запо́ры, за́саўкі; адчыня́ць (дзверы)

2. здыма́ць забаро́ну

unbearable [ʌnˈbeərəbl] adj. нязно́сны, невыно́сны, нясце́рпны;

unbearable conditions нязно́сныя ўмо́вы

unbearably [ʌnˈbeərəbli] adv. нязно́сна, нясце́рпна;

It’s unbearably hot. Стаіць нясцерпная спёка.

unbeatable [ʌnˈbi:təbl] adj. неперамо́жны; недася́жны;

unbeatable value ідэа́льная кашто́ўнасць

unbeaten [ʌnˈbi:tn] adj. непераўзы́дзены (у спорце); неперамо́жны;

an unbeaten record неперася́гнуты рэко́рд

unbecoming [ˌʌnbɪˈkʌmɪŋ] adj. fml

1. які́ не пасу́е (пра вопратку)

2. непрысто́йны (пра паводзіны)

unbelief [ˌʌnbɪˈli:f] n. fml няве́р’е; скептыцы́зм

unbelievable [ˌʌnbɪˈli:vəbl] adj. невераго́дны, дзі́ўны;

The cold was unbelievable. Было неверагодна холадна.

unbeliever [ˌʌnbɪˈli:və] n. fml няве́руючы; ске́птык

unbend [ʌnˈbend] v. (unbent)

1. разгіба́ць; разгіба́цца; разгіна́ць; разгіна́цца

2. выпро́стваць, выпро́ствацца; выраўно́ўваць, выраўно́ўвацца

3. расслабля́цца;

unbend the mind даць адпачы́нак галаве́