Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pardon2 [ˈpɑ:dn] v.

1. дарава́ць, прабача́ць, выбача́ць;

He begged her to pardon him for his rudeness. Ён маліў яе дараваць яму яго грубасць.

2. law памі́лаваць

pardon me infml прабача́йце, выбача́йце, дару́йце

pardonable [ˈpɑ:dnəbl] adj. дарава́льны;

a pardo nable error дарава́льная памы́лка

pare [peə] v.

1. (off/away) зраза́ць скары́нку, лупі́ну; абчышча́ць

2. (down/back) ураза́ць, скарача́ць;

pare down wages/salary ураза́ць зарпла́ту

parent [ˈpeərənt] n.

1. адзі́н з бацько́ў;

May I introduce you to my parents? Дазвольце пазнаёміць вас з маімі бацькамі.

2. жывёліна або́ раслі́на, ад яко́й пахо́дзяць і́ншыя

3. вышэйстая́чы о́рган

parentage [ˈpeərəntɪdʒ] n.

1. бацько́ўства; мацяры́нства

2. пахо́джанне; радаво́д, радасло́ўная

parental [pəˈrentl] adj. бацько́ўскі; мацяры́нскі;

parental rights бацько́ўскія правы́

parentheses [pəˈrenθəsi:z] pl.parenthesis

parenthesis [pəˈrenθəsɪs] n. (pl. -ses)

1.ling. пабо́чнае сло́ва; пабо́чны сказ

2. (звыч. pl.) ду́жкі;

in parentheses у ду́жках

parenthetic(al) [ˌpærənˈθetɪk(l)] adj. ling. fml па бо́чны, узя́ты ў ду́жкі

parenthood [ˈpeərenthʊd] n. ста́тус бацько́ўства/мацяры́нства;

He took the responsibilities of parenthood very seriously. Ён вельмі сур’ёзна ставіўся да бацькоўскіх абавязкаў.