Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

apology [əˈpɒlədʒi] n. прабачэ́нне, выбачэ́нне;

make/offer an apology to smb. for smth. прасі́ць прабачэ́ння ў каго́-н. за што-н.

apoplectic [ˌæpəˈplektɪk] adj.

1. раз’ю́шаны, раззлава́ны

2. med., dated апаплексі́чны, схі́льны да апапле́ксіі;

an apoplectic attack/fit апаплексі́чны ўдар

apoplexy [ˈæpəpleksi] n. med., dated апаплексі́чны ўдар; інсу́льт

apostle [əˈpɒsl] n.

1. Apostle апо́стал (адзін з 12 паслядоўнікаў Ісуса Хрыста)

2. апо́стал, заўзя́ты паслядо́ўнік яко́й-н. ідэ́і

apostrophe [əˈpɒstrəfi] n. ling. апо́страф

apothecary [əˈpɒθəkəri] n. dated аптэ́кар; фармацэ́ўт

apotheosis [əˌpɒθiˈəʊsɪs] n. апафео́з; праслаўле́нне

appal, AmE appall [əˈpɔ:l] v. застра́шваць, прыво́дзіць у жах;

We were appalled at the sight. Убачанае прывяло нас у жах.

appalling [əˈpɔ:lɪŋ] adj. жахлі́вы, жу́дасны

apparatus [ˌæpəˈreɪtəs] n.

1. прыбо́р, апара́т; апарату́ра; абсталява́нне

2. о́рган кірава́ння; (дзяржа́ўны) апара́т

3. physiol. апара́т