Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unprintable [ʌnˈprɪntəbl] adj. нецэнзу́рны, непрысто́йны;

I think this article is unprintable. Я лічу, што гэты артыкул не для друку.

unprofessional [ˌʌnprəˈfeʃənl] adj. derog.

1. непрафесі́йны;

unprofessional advice некампетэ́нтная пара́да

2. які́ не адпавяда́е э́тыцы пэ́ўнай прафе́сіі;

a doctor’s unprofessional conduct парушэ́нне ўрачэ́бнай э́тыкі

unprofitable [ʌnˈprɒfɪtəbl] adj. нявы́гадны, бескары́сны;

an unprofitable enterprise нерэнта́бельнае прадпрые́мства

unpromising [ʌnˈprɒmɪsɪŋ] adj. малаперспекты́ўны; які́ не падае́ надзе́і;

The weather looks unpromising. Aд надвор’я няма чаго чакаць.

unprompted [ʌnˈprɒmptɪd] adj. мімаво́льны, міжво́льны;

an unprompted offer of help нечака́ная прапано́ва аб дапамо́зе

unpronounceable [ˌʌnprəˈnaʊnsəbl] adj. : This word is unpronounceable. Гэтае слова цяжка вымавіць.

unprotected [ˌʌnprəˈtektɪd] adj.

1. неабаро́нены, адкры́ты

2. безабаро́нны, які́ не ма́е падтры́мкі

unprovided [ˌʌnprəˈvaɪdɪd] adj. fml (for) незабяспе́чаны (грашыма);

be left unprovided (for) заста́цца без сро́дкаў для (чаго-н.)

unprovoked [ˌʌnprəˈvəʊkt] adj. несправакава́ны, нічы́м не вы́кліканы;

remain unprovoked не паддава́цца на правака́цыі

unpublished [ʌnˈpʌblɪʃt] adj. нявы́даны, неапублікава́ны;

unpublished facts неабнаро́даваныя фа́кты