Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unpopular [ʌnˈpɒpjələ] adj. (with) непапуля́рны; той, каго́ недалю́бліваюць;

be unpopular with smb. не карыста́цца любо́ўю ў каго́-н.;

She is unpopular with her boss now. Цяпер яна не карыстаецца прыхільнасцю з боку свайго начальніка.

unpractised [ʌnˈpræktɪst] adj. няво́пытны, не дасве́дчаны; няўме́лы;

unpractised in business няво́пытны ў бі́знесе

unprecedented [ʌnˈpresɪdentɪd] adj. беспрэцэдэ́нтны, бяспры́кладны; нечува́ны, небыва́лы;

unprecedented levels of crime небыва́лы ўзро́вень злачы́ннасці

unpredictable [ˌʌnprɪˈdɪktəbl] adj. непрадказа́льны; непрагназу́емы;

The weather is unpredictab le in this country. Цяжка зрабіць прагноз надвор’я ў гэтай краіне.

unprejudiced [ʌnˈpredʒədɪst] adj. непрадузя́ты;

an unprejudiced judge справядлі́вы суддзя́

unpremeditated [ˌʌnpri:ˈmedɪteɪtɪd] adj., fml ненаўмы́сны, не абду́маны ране́й;

an unpremeditated murder law ненаўмы́снае забо́йства

unprepared [ˌʌnprɪˈpeəd] adj. непадрыхтава́ны, негато́вы;

an unprepared speech прамо́ва экспро́мтам

unprepossessing [ˌʌnˌpri:pəˈzesɪŋ] adj. fml непрыва́бны, непрыго́жы, несамаві́ты

unpretentious [ˌʌnprɪˈtenʃəs] adj. сці́плы, про́сты; без прэтэ́нзій, непрэтэнцыёзны;

live in an unpretentious way ве́сці сці́плы лад жыцця́

unprincipled [ʌnˈprɪnsəpld] adj. fml беспрынцыпо́вы; гане́бны; несумле́нны;

unprincipled conduct беспрынцыпо́выя паво́дзіны