Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

beaming [ˈbi:mɪŋ] adj.

1. зіхо́ткі, прамяні́сты

2. са све́тлай усме́шкай; ра́дасны

bean [bi:n] n. боб;

French beans фасо́ля

full of beans ве́льмі энергі́чны;

not have a bean infml не мець ні капе́йчыны;

spill the beans вы́даць сакрэ́т, прагавары́цца

bear1 [beə] n.

1. мядзве́дзь; мядзве́дзіца;

a bear’s cub медзведзяня́, медзведзянё

2. няўклю́да (пра чалавека)

3. finance біржавы́ ма́клер, які́ працуе на паніжэ́нне;

a bear market ры́нак з тэндэ́нцыяй да паніжэ́ння

like a bear with a sore head infml злы як д’я́бал; глядзі́ць як звер

bear2 [beə] v. (bore, borne)

1. выно́сіць, зно́сіць, цярпе́ць, трыва́ць;

She couldn’t bear a thought of losing him. Яна не магла змірыцца з думкаю, што страціць яго;

bear an operation перане́сці апера́цыю

2. насі́ць, не́сці;

bear in mind мець на ўва́зе;

bear responsibility не́сці адка́знасць;

bear the blame быць вінава́тым

3. пака́зваць, мець;

Ніs latest work doesn’t bear comparison. Яго апошняя праца не мае роўных;

bear resemblance to быць падо́бным да;

bear no relation to не мець дачыне́ння да

4. раджа́ць, нараджа́ць;

She bore him a son. Яна нарадзіла яму сына.

be born нарадзі́цца

be born yesterday як бы́ццам то́лькі ўчо́ра нарадзі́ўся (наіўны)

bear away [ˌbeərəˈweɪ] phr. v. адно́сіць, адво́зіць

bear down [ˌbeəˈdaʊn] phr. v. (on) кіда́цца, накі́двацца, налята́ць, напада́ць, атакава́ць

bear out [ˌbeərˈaʊt] phr. v. падтры́мліваць, падмацо́ўваць;

bear up [ˌbeərˈʌp] phr. v. трыма́цца сто́йка, не злама́цца, вы́трымаць

bearable [ˈbeərəbl] adj. дапушча́льны; цярпі́мы; нядрэ́нны, ніштава́ты;

Тhe heat is not bearable! Спякота – нельга вытрываць!

bearberry [ˈbeəberi] n. bot. талакня́нка

bearcat [ˈbeəkæt] n. zool. па́нда

beard [bɪəd] n. барада́

bearded [ˈbɪədɪd] adj. барада́ты

bearer [ˈbeərə] n.

1. насі́льшчык;

a bearer of dispatches дыпламаты́чны кур’е́р;

a bearer of rumours плятка́р; плятка́рка;

a standard bearer сцягано́сец;

a stretcher bearer саніта́р (які носіць насілкі)

2. но́сьбіт;

a bearer of tradition той, хто захо́ўвае трады́цыі