Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

uncompromising [ʌnˈkɒmprəmaɪzɪŋ] adj. непахі́сны, няўмо́льны; сто́йкі; бескампрамі́сны;

an uncompromising stand бескампрамі́сная пазі́цыя

unconcern [ˌʌnkənˈsɜ:n] n. fml бесклапо́тнасць, бестурбо́тнасць; абыя́кавасць, раўнаду́шша, незаціка́ўленасць

unconcerned [ˌʌnkənˈsɜ:nd] adj.

1. (with) незаціка́ўлены, абыя́кавы;

be unconcerned with political issues не ціка́віцца нія́кай палі́тыкай

2. (about/by) бесклапо́тны, бестурбо́тны; абыя́кавы;

be unconcerned about the future не клапаці́цца пра бу́дучае;

He seemed quite unconcerned. Яму, здае́цца, было́ хоць бы што.

unconditional [ˌʌnkənˈdɪʃnəl] adj. безумо́ўны, безагаво́рачны;

unconditional surrender безагаво́рачная капітуля́цыя;

an uncondi tional refusal по́ўная адмо́ва

unconditioned [ˌʌnkənˈdɪʃnd] adj. psychol. безумо́ўны, абсалю́тны;

an unconditioned reflex безумо́ўны рэфле́кс

unconfirmed [ˌʌnkənˈfɜ:md] adj. непацве́рджаны, нясцве́рджаны;

unconfirmed rumours чу́ткі, які́я не пацве́рдзіліся

unconquerable [ʌnˈkɒŋkərəbl] adj. неперамо́жны; нязло́мны, несакруша́льны;

an unconquerable will непахі́сная во́ля

unconscionable [ʌnˈkɒnʃənəbl] adj. fml празме́рны;

take an unconscionable time doing smth. рабі́ць што-н. зана́дта до́ўга

unconscionably [ʌnˈkɒnʃənəbli] adv. infml зана́дта, празме́рна, шмат;

an unconscionably long time цэ́лы век, цэ́лая ве́чнасць

unconscious1 [ʌnˈkɒnʃəs] n. the unconscious psychol. падсвядо́мае